Умовы прыёму ў першы клас
Прыём дакументаў у першы клас дзяржаўнай установай адукацыі "Гарадзечненская сярэдняя школа" ажыццяўляецца ў адпаведнасці з
Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;
Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі ад 19.09.2022 № 322;
Інструкцыяй аб парадку ўліку дзяцей у мэтах атрымання імі агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24.08.2022 № 285;
Пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24.02.2023 № 02-01-14/2404/дс "Аб арганізацыі прыёму ў I класы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі".
Да ведама БАЦЬКОЎ
Згодна з пунктам 3 артыкула 151 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі прыём (залічэнне) дзяцей у I клас ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі (далей – УАСА) ажыццяўляецца па дасягненні імі на пачатак навучальнага года ўзросту шасці гадоў або па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці з пазнейшага узросту.
Па заяве аднаго з законных прадстаўнікоў пры наяўнасці рашэння педагагічнага савета дапускаецца прыём (залічэнне) у I клас дзіцяці, якому шэсць гадоў спаўняецца ў бягучым каляндарным годзе.
У адпаведнасці з часткай першай пункта 1 артыкула 151 Кодэкса аб адукацыі рашэннем Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта за ўсімі УАСА замацаваны бліжэйшыя дамы (вёскі, пасёлкі) па мікрараёне.
Згодна з патрабаваннямі, устаноўленымі ў пункце 6 артыкула 150 Кодэкса аб адукацыі, прыём (залічэнне) у I класы УАСА ажыццяўляецца ў адпаведнасці з кантрольнымі лічбамі прыёму, напаўняльнасцю класаў, якія ўстанаўліваюцца рашэннем заснавальніка ўстановы адукацыі або ўпаўнаважаным ім органам у адпаведнасці з патрабаваннямі.
Пераважнае права пры прыёме (залічэнні) у I класы маюць дзеці, якія пражываюць у мікрараёне УАСА.
У прыёме (залічэнні) дзіцяці, якое пражывае ў мікрараёне УАСА, можа быць адмоўлена толькі з прычыны адсутнасці ў ім вольнага месца. Пры наяўнасці вольных месцаў ва УАСА могуць прымацца дзеці незалежна ад месца іх жыхарства.
Пералік дакументаў,
неабходных для прадастаўлення ў прыёмную камісію
(для зарэгістраваных на тэрыторыі мікрараёна):
- заява аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці на імя дырэктара (запаўняецца пры падачы дакументаў);
- пасведчанне аб нараджэнні (прад'яўляецца)і;
- медыцынская даведка з заключэннем медыцынскай камісіі (з указаннем медыцынскай групы па фізкультуры і групы здароўя; абавязковым з'яўляецца запіс педыятра аб гатоўнасці дзіцяці да навучання ў першым класе);
- заключэнне ЦКРНіР аб праграме навучання (пры яго наяўнасці).
ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ, якія пастаянна не пражываюць (не зарэгістраваны)
у мікрараёне і прэтэндуюць на свабодныя месцы
Дзеці, якія пастаянна не пражываюць (не зарэгістраваны) на тэрыторыі мікрараёна, замацаванага за дзяржаўнай установай адукацыі "Гарадзечненская сярэдняя школа", могуць прэтэндаваць на свабодныя месцы пры ўмове іх наяўнасці.
У такім выпадку законныя прадстаўнікі павінны падаць заяву з 12 чэрвеня па 15 жніўня ў рамках асабістага прыёму дырэктара (кожны панядзелак з 08.00 да 13.00, 1 паверх, кабінет дырэктара)
Разгляд заяў і прыём дакументаў ад законных прадстаўнікоў, дзеці якіх прэтэндуюць на вольныя месцы, арганізуецца ў перыяд з 16 па 28 жніўня ў парадку чарговасці падачы заяў.
|
Дзень прыёму |
Час прыёму |
Дырэктар
Шушкевіч Святлана Іванаўна |
Кожны панядзелак |
8.00.-13.00 |
Пералік дакументаў:
- пасведчанне аб нараджэнні (прад'яўляецца);
- медыцынская даведка з заключэннем медыцынскай камісіі (з указаннем медыцынскай групы па фізкультуры і групы здароўя; абавязковым з'яўляецца запіс педыятра аб гатоўнасці дзіцяці да навучання ў першым класе);
- заключэнне ЦКРНіР аб праграме навучання (пры яго наяўнасці)
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць:
па тэлефонах: +375159731992