СТРУКТУРА МЕТАДЫЧНАЙ СЕТКІ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
Найважнейшым сродкам павышэння педагагічнага майстэрства настаўнікаў з'яўляецца метадычная работа. У адпаведнасці з пастаўленымі мэтай і задачамі метадычная работа ва ўстанове ажыццяўляецца па наступных напрамках:
- работа педагагічнага савета;
- калектыўная метадычная дзейнасць;
- дыягностыка, псіхолага-педагагічная дыягностыка;
- павышэнне кваліфікацыі, педагагічнага майстэрства кадраў;
- кансультатыўна-інфармацыйная дзейнасць
- работа з маладымі спецыялістамі;
- работа з вучэбна-метадычнымі аб'яднаннямі ;
- індывідуальна-метадычная дзейнасць: кансультацыі, наведванне вучэбных і факультатыўных заняткаў і пазакласных мерапрыемстваў, аналіз, абагульненне вопыту работы;
- прадметныя тыдні;
- абнаўленне метадычнай аснашчанасці навучальных кабінетаў.
Метадычная работа забяспечвае засваенне педагогамі нарматыўнай прававой базы арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з патрабаваннямі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, а таксама накіравана на паглыбленне ведаў педагогаў аб сучасных педагагічных тэхналогіях, перадавым педагагічным вопыце. Адзіная метадычная тэма з'яўляецца лагічным працягам тэмы папярэдняга навучальнага года і знаходзіць адлюстраванне ў тэматыцы педагагічных саветаў, занятках метадычных аб'яднанняў.
У дзяржаўнай установе адукацыі "Гарадзечненская сярэдняя школа" забяспечваюць выкананне пастаўленых перад метадычнай службай задач і ажыццяўляюць практычнае ўвасабленне ў жыццё рашэнняў і рэкамендацый органаў кіравання наступныя метадычныя аб’яднанні :
- настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычнага цыкла прадметаў, кіраўнік Каспер Н.І.;
- настаўнікаў гуманітарна-грамадскага цыкла прадметаў, кіраўнік Станчык М.Р.;
- настаўнікаў пачатковых класаў, музыкі, выхавальнікаў, выхавальнікаў дашкольнай адукацыі, настаўніка-дэфектолага, кіраўнік Сіпайла А.Р.;
- класных кіраўнікоў, кіраўнік Жызнеўская Т.Я.
Кожнае МА працуе над сваёй метадычнай тэмай, цесна звязанай з метадычнай тэмай школы.
Педагогі Каспер Н.І., Аляшкевіч В.А. з'яўляюцца кіраўнікамі раённых вучэбна-метадычных аб’яднанняў.