Для дзяцей, якія пражываюць у мікрараёне ўстановы адукацыі
10.06.2024
Прыём дакументаў у першы клас з 12 чэрвеня па 15 жніўня ад законных прадстаўнікоў дзяцей, якія пастаянна пражываюць (зарэгістраваныя) на тэрыторыі мікрараёна, замацаванага рашэннем Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта ад 15.02.2018 № 111 за ДУА «Гарадзечненская сярэдняя школа» праводзіцца ў кабінеце дырэктара (I паверх) па наступным графіку:
панядзелак - чацвер -з 8:00 да 13:00;
пятніца - з 15: 00 да 20:00
субота-з 8: 00 да 13:00 (22.06, 20.07, 10.08 )
Прыём дакументаў у 1 клас ажыццяўляе настаўнік Яраховіч А.У.
12.06 -22.06.2024 |
Яраховіч А.У. |
24.06-13.08.2024 |
Барысевіч Г.І. |
14.08-28.08.2024 |
Кухта Т.М. |
Пералік дакументаў,
неабходных для прадастаўлення ў прыёмную камісію
(для зарэгістраваных на тэрыторыі мікрараёна):
заява на імя дырэктара аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці (запаўняецца пры падачы дакументаў);
пасведчанне аб нараджэнні (прад'яўляецца ў момант падачы заявы);
медыцынская даведка з заключэннем медыцынскай камісіі аб функцыянальнай сталасці дзіцяці;
заключэнне ЦКРНіР аб праграме навучання (пры яго наяўнасці).