Гарадзечненская сярэдняя школа
З гісторыі школы
Гарадзечненская сярэдняя школа пачынае сваю гісторыю з 1861 года. У гэтым годзе на сучаснай тэрыторыі была арганізавана воласць з цэнтрам у в.Гарадзечна, а ў в. Гарадзілоўка адкрыта Земская чатырохгадовая школа.
З 1911 года школа пераехала ў в.Гарадзечна, дзе заняткі вяліся ў наёмных памяшканнях да 1920 года.
У 1920 годзе адкрыта польская пачатковая школа, якая праіснавала да 1939 года. Пасля вызвалення Заходняй Беларусі ў в.Гарадзечна пачала працаваць беларуская пачатковая школа. У гады нямецкай акупацыі навучанне дзяцей вялося да 1943 года. У гэтым годзе будынак школы быў спалены і заняткі аднавіліся пасля вызвалення ў 1944 годзе.
У 1947 годзе пасля рамонту будынку былога валаснога ўпраўлення ў в.Гарадзечна пачала працаваць сямігадовая школа.
У 1968 годзе быў пабудаваны новы будынак школы, і ў 1974 годзе школа стала сярэдняй. У школе працавала 25 настаўнікаў, навучалася 320 вучняў.
ВУЧНЁЎСКІ КАЛЕКТЫЎ УСТАНОВЫ
У 11 класах установы навучаецца 104 вучні. У дашкольнай групе - 13 дзяцей
Мы вучым нашых рабят працаваць у камандзе, развіваючы пры гэтым асобасныя якасці. Ва ўстанове навучаюцца і выхоўваюцца дзеці з 80 сямей. Бацькі нашых навучэнцаў - нашыя партнёры і адзінадумцы.
ПЕДАГАГІЧНЫ КАЛЕКТЫЎ ВЫСОКАПРАФЕСІЙНЫ
Складаецца з 19 чалавек, 7 з іх маюць вышэйшую і 9 першую кваліфікацыйныя катэгорыі, 1 - другую кваліфікацыйную катэгорыю, без катэгорыі - 2.