Прыём вучняў у Х клас (на свабодныя месцы ў ХІ клас)
Аб прыёме асоб для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ў гімназіях, сярэдніх школах (у рамках профільнага навучання)
Прыём (залічэнне) асоб у X клас (XI клас - на свабодныя месцы) у гімназіі, сярэднія школы для асваення зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў, модуляў на павышаным узроўні ў рамках арганізацыі профільнага навучання рэгулюецца:
Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (артыкулы 57, 151);
Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 19.09.2022 № 322;
Правіламі прыёму (залічэння) асоб для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ў гімназіях, Правіламі прыёму (залічэння) асоб для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ў сярэдніх школах, зацверджанымі пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 17 жніўня 2022 г. № 269
У гімназіі і сярэднія школы для асваення зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі прымаюцца (залічваюцца) асобы, якія атрымалі агульную базавую адукацыю.
Прыём (залічэнне) асобы ў X (на вольныя месцы ў XI) класы гімназіі, профільныя класы сярэдніх школ ажыццяўляецца ў адпаведнасці з кантрольнымі лічбамі прыёму па конкурсу на падставе вынікаў выніковай атэстацыі па вучэбных прадметах, якія выбраны для вывучэння на павышаным узроўні асобамі, якія выказалі жаданне удзельнічаць у конкурсе для асваення зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў, модуляў на павышаным узроўні ў рамках арганізацыі профільнага навучання, і сярэдняга бала выніковай атэстацыі ў год прыёму (залічэння).
У прыёмную камісію прадастаўляюцца:
заява пры прад'яўленні пасведчання аб нараджэнні або дакумента, які пацвярджае асобу,
пасведчанне аб атрыманні агульнай базавай адукацыі;
медыцынская даведка аб стане здароўя;
дакументы, якія пацвярджаюць права на льготы (пры наяўнасці льгот).
Прыём (залічэнне) асобы, якая дасягнула ўзросту чатырнаццаці гадоў і выказала жаданне ўдзельнічаць у конкурсе для асваення зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі ў гімназіі, сярэдняй школе ажыццяўляецца на падставе яе заявы і са згоды аднаго з яе законных прадстаўнікоў.
Ад імя непаўналетняй асобы заява можа быць пададзена яе законным прадстаўніком.
У выпадку падачы дакументаў ад імя непаўналетняга яго законным прадстаўніком у прыёмную камісію гімназіі, сярэдняй школы прад'яўляюцца дакументы, якія пацвярджаюць асобу і статус законнага прадстаўніка і копія дакумента, які пацвярджае асобу непаўналетняга.
Заява ў X клас гімназіі, профільныя класы сярэдняй школы падаюцца ў прыёмную камісію з 12 чэрвеня па 10 жніўня года прыёму (залічэння)
на вольныя месцы ў XI клас - у перыяд з 12 чэрвеня па 17 жніўня года прыёму (залічэння)
У заяве ўказваюцца вучэбныя прадметы (не больш за два), якія выбраны для вывучэння на павышаным узроўні ў рамках арганізацыі профільнага навучання ў гімназіі, сярэдняй школы.
Залічэнне вучняў у гімназію і профільныя класы сярэдніх школ праводзіцца на конкурснай аснове па выніках навучання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
Да конкурса дапускаюцца асобы, у якіх
адзнакі не ніжэйшыя за 7 балаў па профільных вучэбных прадметах (у класы аграрнай накіраванасці - не ніжэйшыя за 6 балаў);
сярэдні бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыі – не ніжэйшы за 7 балаў (у класы аграрнай накіраванасці – не ніжэйшы за 5 балаў);
Па-за конкурсам пры паступленні ў гімназію для асваення зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі залічваюцца:
пераможцы (дыпломы І, ІІ або ІІІ ступені) заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзенай Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе, які завяршаецца ў год прыёму (залічэння).
Пераважнае права пры роўнай колькасці балаў на прыём (залічэнне) у гімназіі для асваення зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі ў парадку пералічэння маюць:
пераможцы (дыпломы I, II або III ступені) рэспубліканскіх конкурсаў работ даследчага характару (канферэнцый) навучэнцаў па вучэбных прадметах, праведзеных Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе, які завяршаецца ў год прыёму (залічэння);
пераможцы (дыпломы I, II або III ступені) трэцяга (абласнога, Мінскага гарадскога) этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзенай Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе, які завяршаецца ў год прыёму (залічэння), па навучальных прадметах;
асобы, якія маюць па выніках выніковай атэстацыі ў год прыёму (залічэння) больш высокі сярэдні бал па вучэбных прадметах, якія выбраны імі для вывучэння на павышаным узроўні ў рамках арганізацыі профільнага навучання;
асобы, якія маюць больш высокі сярэдні бал па выніках выніковай атэстацыі ў год прыёму (залічэння).
Па-за конкурсам пры паступленні ў сярэднія школы для асваення зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі (у рамках профільнага навучання) у парадку пералічэння прымаюцца (залічваюцца):
пераможцы (дыпломы I, II або III ступені) заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзенай Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе, які завяршаецца ў год прыёму (залічэння);
пераможцы (дыпломы I, II або III ступені) рэспубліканскіх конкурсаў работ даследчага характару (канферэнцый) навучэнцаў па вучэбных прадметах, праведзеных Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе, які завяршаецца ў год прыёму (залічэння);
пераможцы (дыпломы I, II або III ступені) трэцяга (абласнога, Мінскага гарадскога) этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзенай Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе, які завяршаецца ў год прыёму (залічэння);
пераможцы (дыпломы I, II або III ступені) другога (раённага, гарадскога) этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзенай Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе, які завяршаецца ў год прыёму (залічэння).
Пераважнае права пры роўнай колькасці балаў на прыём (залічэнне) у сярэднія школы для асваення зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі ў парадку пералічэння маюць:
асобы, якія маюць па выніках выніковай атэстацыі ў год прыёму (залічэння) больш высокі сярэдні бал;
асобы, якія маюць па выніках выніковай атэстацыі ў год прыёму (залічэння) больш высокі сярэдні бал па вучэбных прадметах, модулях, якія выбраны імі для вывучэння на павышаным узроўні ў рамках арганізацыі профільнага навучання.
Залічэнне не пазней за 25 жніўня года прыёму (залічэння)
У трохдзённы тэрмін рашэнне прыёмнай камісіі аб прыёме ва ўстанову адукацыі даводзіцца шляхам размяшчэння афіцыйным сайце і інфармацыйным стэндзе.