/files/01696/img/здание школы.jpgПра ўстанову - Гарадзечненская сярэдняя школа

Пра ўстанову

                                Гарадзечненская сярэдняя школа

 

                                       З гісторыі  школы

Гарадзечненская  сярэдняя  школа  пачынае сваю гісторыю  з  1861  года. У гэтым годзе   на сучаснай   тэрыторыі   была   арганізавана  воласць  з цэнтрам у в.Гарадзечна, а ў  в. Гарадзілоўка  адкрыта  Земская  чатырохгадовая  школа.

          З 1911   года  школа  пераехала  ў  в.Гарадзечна, дзе заняткі  вяліся  ў наёмных  памяшканнях  да  1920 года.

           У 1920 годзе  адкрыта  польская  пачатковая   школа, якая  праіснавала  да  1939  года. Пасля  вызвалення  Заходняй  Беларусі  ў  в.Гарадзечна  пачала  працаваць  беларуская  пачатковая  школа. У  гады  нямецкай  акупацыі   навучанне  дзяцей  вялося   да  1943 года.  У  гэтым годзе  будынак  школы  быў  спалены  і заняткі  аднавіліся  пасля вызвалення  ў  1944  годзе.

           У  1947  годзе  пасля  рамонту  будынку  былога  валаснога   ўпраўлення  ў в.Гарадзечна  пачала працаваць  сямігадовая  школа.

            У 1968  годзе  быў   пабудаваны   новы  будынак   школы,  і ў  1974  годзе  школа  стала  сярэдняй. У школе працавала 25 настаўнікаў, навучалася 320   вучняў.

 

                          ВУЧНЁЎСКІ  КАЛЕКТЫЎ  УСТАНОВЫ

            У  11 класах  установы  навучаецца  104 вучні. У  дашкольнай  групе - 13  дзяцей

   Мы  вучым  нашых  рабят  працаваць  у  камандзе,  развіваючы  пры  гэтым  асобасныя  якасці. Ва  ўстанове навучаюцца  і выхоўваюцца  дзеці   з  80 сямей. Бацькі нашых  навучэнцаў -  нашыя партнёры  і адзінадумцы.

 

                   ПЕДАГАГІЧНЫ КАЛЕКТЫЎ ВЫСОКАПРАФЕСІЙНЫ

           Складаецца  з 19  чалавек, 7  з  іх  маюць вышэйшую і 9 першую кваліфікацыйныя катэгорыі, 1 - другую кваліфікацыйную катэгорыю, без катэгорыі - 2.