/files/01696/img/здание школы.jpgМетадычная работа - Гарадзечненская сярэдняя школа

Метадычная работа

СТРУКТУРА МЕТАДЫЧНАЙ СЕТКІ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

 

Найважнейшым сродкам павышэння педагагічнага майстэрства настаўнікаў з'яўляецца метадычная работа. У адпаведнасці з пастаўленымі мэтай і задачамі метадычная работа ва ўстанове ажыццяўляецца па наступных напрамках:

- работа педагагічнага савета;

- калектыўная метадычная дзейнасць;

- дыягностыка, псіхолага-педагагічная дыягностыка;

- павышэнне кваліфікацыі, педагагічнага майстэрства кадраў;

- кансультатыўна-інфармацыйная дзейнасць

 - работа з маладымі спецыялістамі;

- работа з вучэбна-метадычнымі аб'яднаннямі ;

- індывідуальна-метадычная дзейнасць: кансультацыі, наведванне вучэбных і факультатыўных заняткаў і пазакласных мерапрыемстваў, аналіз, абагульненне вопыту работы;

- прадметныя тыдні;

- абнаўленне метадычнай аснашчанасці навучальных кабінетаў.

Метадычная работа забяспечвае засваенне педагогамі нарматыўнай прававой базы арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з патрабаваннямі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, а таксама накіравана на паглыбленне ведаў педагогаў аб сучасных педагагічных тэхналогіях, перадавым педагагічным вопыце. Адзіная метадычная тэма з'яўляецца лагічным працягам тэмы папярэдняга навучальнага года і знаходзіць адлюстраванне ў тэматыцы педагагічных саветаў, занятках метадычных аб'яднанняў.

У дзяржаўнай установе адукацыі "Гарадзечненская сярэдняя школа" забяспечваюць выкананне пастаўленых перад метадычнай службай задач і ажыццяўляюць практычнае ўвасабленне ў жыццё рашэнняў і рэкамендацый органаў кіравання наступныя метадычныя абяднанні :

- настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычнага цыкла прадметаў, кіраўнік Каспер Н.І.;

- настаўнікаў гуманітарна-грамадскага цыкла прадметаў, кіраўнік Станчык М.Р.;

- настаўнікаў пачатковых класаў, музыкі,  выхавальнікаў, выхавальнікаў дашкольнай адукацыі, настаўніка-дэфектолага, кіраўнік  Сіпайла А.Р.;

- класных кіраўнікоў, кіраўнік Жызнеўская Т.Я.

Кожнае МА працуе над сваёй метадычнай тэмай, цесна звязанай з метадычнай тэмай школы.

Педагогі Каспер Н.І.,  Аляшкевіч В.А. з'яўляюцца кіраўнікамі раённых  вучэбна-метадычных аб’яднанняў.