|
ЗАЦВЯРДЖАЮ Дырэктар _________С.І.Шушкевіч 01.09.2022 |
Палажэнне
аб платных адукацыйных паслугах,
якія аказваюцца дзяржаўнай установай адукацыі
“Гарадзечненская сярэдняя школа”
- Агульныя палажэнні
1.1. Сапраўднае Палажэнне аб клубах, секцыях, аб’яднаннях, дадатковых занятках дзяржаўнай установы адукацыі “Гарадзечненская сярэдняя школа”, якія працуюць на платнай аснове, распрацавана ў адпаведнасці з
- Кодэксам аб адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 13.01.2011 г. № 243-З;
- інструкцыяй аб парадку планавання, уліку і выкарыстання сродкаў, атрымліваемых арганізацыямі, фундаванымі з бюджэту, ад дзейнасці, што прыносіць прыбытак, зацверджанай пастановай Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 12.11.2002 г. № 152;
- пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 03.10.2002 г. № 1376 № “Аб зацвярджэнні пераліку платных паслуг, якія аказваюцца дзяржаўнымі ўстановамі адукацыі” (са змен. і дап. ад 26.02.2010г. №285);
- Палажэннем аб парадку фарміравання цэн на платныя паслугі ў дзяржаўных установах адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства эканомікі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 01.11.2002 г. №242/48 (са змен. і дап. ад 17.08.2009 г. № 138/55);
- Статутам установы адукацыі.
1.2. Установа адукацыі мае права аказваць платныя паслугі ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, гэтым Палажэннем, статутам установы адукацыі.
Сфера аказваемых платных паслуг вызначаецца наяўнасцю попыту насельніцтва, узроўнем жыцця, інтарэсамі асобных груп насельніцтва, рэальнымі магчымасцямі задавальнення попыту (станам матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы, наяўнасцю кваліфікаваных кадраў).
1.3. Платныя паслугі не могуць быць аказаны ўзамен або ў рамках асноўнай адукацыйнай дзейнасці (у рамках асноўных адукацыйных праграм і дзяржаўных адукацыйных стандартаў, якія фінансуюцца за кошт бюджэту).
1.4. Аказанне платных адукацыйных паслуг не можа наносіць шкоду або пагаршаць якасць прадастаўлення асноўных адукацыйных паслуг, якія ўстанова абавязана аказваць для насельніцтва бясплатна.
1.5. Платныя паслугі могуць аказвацца толькі з іх згоды атрымальніка (бацькоў або асоб, якія іх замяняюць).
1.6. Пры аказанні платных адукацыйных паслуг ўстанова адукацыі афармляе дагавор з заказчыкам на аказанне паслуг.
1.7. Кіраўнік установы адукацыі нясе персанальную адказнасць за дзейнасць па ажыццяўленні дадатковых платных паслуг.
- Цэнаўтварэнне і парадак атрымання аплаты
2.1. Цэны на платныя паслугі, якія аказваюцца установай адукацыі, фармуюцца на аснове планавых выдаткаў, усіх відаў устаноўленых падаткаў і непадатковых плацяжоў у адпаведнасці з падатковым і бюджэтным заканадаўствам і прыбытку, неабходнай для ўзнаўлення, якая вызначаецца з улікам якасці паслуг. Рэнтабельнасць пры фарміраванні цэн на платныя паслугі павінна складаць не больш за 40% да планавых выдаткаў.
2.2. Уключэнне выдаткаў у сабекошт прадукцыі (работ, паслуг), зацверджанымі Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам працы Рэспублікі Беларусь ад 30.10.2008 г. № 210/161/151, галіновымі метадычнымі рэкамендацыямі па пытаннях планавання, уліку і калькулявання сабекошт прадукцыі (работ, паслуг).
2.3. Выдаткі, якія ўключаюцца ў сабекошт паслуг, разлічваюцца па нормах і нарматывах, што вызначаюцца ва ўстаноўленым парадку.
2.4. Пры фарміраванні цэн на платныя паслугі ўлічваюцца наступныя артыкулы выдаткаў: заработная плата, налічэння на заработную плату, накладныя выдаткі, матэрыялы, амартызацыя, іншыя выдаткі.
2.5. Аплата за аказанне дадатковых платных агульнаадукацыйных паслуг ажыццяўляецца паводле дагавора на прадастаўленне адукацыйных паслуг без уліку наведванняў.
У выпадку ненаведвання заняткаў на працягу месяца па ўважлівай прычыне (хвароба, санаторый), па прад’яўленні дакумента праводзіцца пераразлік.
Пры адсутнасці на занятках да 1-га тыдня і больш без уважлівай прычыны, пераразлік не праводзіцца.
III. Парадак размеркавання даходаў, атрыманых ад аказання платных дадатковых паслуг
3.1. Даходы, атрыманыя ад рэалізацыі платных паслуг, расходуюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам.
3.2. Выкарыстанне пазабюджэтных сродкаў ажыццяўляецца па кожнаму віду дзейнасці, што прыносіць прыбытак у межах зацверджаных каштарысаў і фактычнага паступлення даходаў. Выкарыстанне даходаў, якія паступілі па аднаму віду дзейнасці, на пакрыццё выдаткаў па іншаму віду дзейнасці не дапускаецца.
3.3. Па выніках дзейнасці, якая прыносіць даходы, не больш за 40% ад сумы перавышэння даходаў над выдаткамі, якія застаюцца ў распараджэнні арганізацыі, накіроўваецца ў фонд матэрыяльнага заахвочвання педагогаў дадатковай адукацыі. Астатнія сродкі накіроўваюцца ў фонд развіцця.
Пры гэтым сродкі Фонду матэрыяльнага заахвочвання могуць выкарыстоўвацца на прэміраванне і аказанне матэрыяльнай дапамогі работнікам; устанаўленне надбавак ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
3.4. Сродкі Фонду вытворчага і сацыяльнага развіцця накіроўваюцца на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы (камунальныя паслугі, паслугі транспарту, паслугі сувязі і іншыя выдаткі), звязаныя з асноўнай (статутнай) дзейнасцю пры адсутнасці альбо недастатковасці бюджэтных асігнаванняў.
3.5. Размеркаванне сродкаў па фондах праводзіцца штомесяц.
3.6. Сродкі фондаў выдаткуюцца ў адпаведнасці з каштарысамі, зацверджанымі кіраўніком установы адукацыі. Нявыкарыстаныя ў плыні справаздачнага перыяду сродкі фондаў канфіскацыі не падлягаюць і выкарыстоўваюцца ў наступныя перыяды ва ўстаноўленым парадку.
3.7. Сродкі фондаў могуць аб’ядноўвацца незалежна ад віду дзейнасці, па якім яны налічаны.
3.8. Пазабюджэтныя сродкі, атрыманыя арганізацыяй ад дзейнасці, што прыносіць прыбытак, падлягаюць падаткаабкладанню ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.
3.9. Рэвізіі і праверкі правільнасці ўтварэння, выкарыстання і ўліку пазабюджэтных сродкаў арганізуюцца і праводзяцца адначасова з праверкамі па асноўнай дзейнасці ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Пры неабходнасці могуць праводзіцца пазапланавыя праверкі.
- IV. Парадак арганізацыі платных дадатковых адукацыйных паслуг
4.1. Дадатковыя платныя адукацыйныя паслугі аказваюцца на падставе заявы атрымальніка.
4.2. Ствараюцца ўмовы для правядзення платных дадатковых паслуг, якія гарантуюць ахову і ўмацаванне здароўя навучэнцаў (выхаванцаў).
4.3.Пры арганізацыі дадатковых платных адукацыйных паслуг неабходна:
- выдаць загад аб арганізацыі канкрэтных платных адукацыйных паслуг ва ўстанове;
- вызначыць склад работнікаў, якія аказваюць дадатковыя паслугі;
- вызначыць арганізацыю работы ўстановы па платных паслугах (расклад, графік працы);
– прызначыць адказнага за арганізацыю дадатковых платных адукацыйных паслуг;
– аформіць дагавор з бацькамі па аказанні дадатковых платных адукацыйных паслуг (у 2-х экземплярах);
- заключыць дагавор падраду (разавы або доўгага тэрміну дзеяння) паміж наймальнікам (кіраўнік установы) і работнікам на выкананне пэўных работ;
- прадастаўляць ў цэнтралізаваную бухгалтэрыю інфармацыю па аплаце за прадастаўленыя дадатковыя агульнаадукацыйныя паслугі да 5 чысла месяца, наступнага за справаздачным;
- прадастаўляць ў цэнтралізаваную бухгалтэрыю табель наведвання дзяцей па дадатковых платных агульнаадукацыйных паслугах.
4.4. Дадатковыя платныя паслугі могуць аказваць выхавальнікі, настаўнікі і іншыя работнікі ўстановы пры наяўнасці адпаведнай адукацыі за межамі свайго працоўнага часу.
4.5. Аказанне платных адукацыйных паслуг можа прыпыняцца:
4.5.1. на падставе пунктаў дагавора;
4.5.2. пры парушэнні дадзенага Палажэння і заканадаўства Рэспублікі Беларусь;
4.5.3. рашэннем ўстановы адукацыі.