/files/01696/img/здание школы.jpgУмовы прыёму ў 10 клас - Гарадзечненская сярэдняя школа

Умовы прыёму ў 10 клас

Прыём вучняў у Х клас (на свабодныя месцы ў ХІ клас)

Аб прыёме асоб для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ў гімназіях, сярэдніх школах (у рамках профільнага навучання)

Прыём (залічэнне) асоб у X клас (XI клас - на свабодныя месцы) у гімназіі, сярэднія школы для асваення зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў, модуляў на павышаным узроўні ў рамках арганізацыі профільнага навучання рэгулюецца:

Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (артыкулы 57, 151);

Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 19.09.2022 № 322;

Правіламі прыёму (залічэння) асоб для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ў гімназіях, Правіламі прыёму (залічэння) асоб для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ў сярэдніх школах, зацверджанымі пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 17 жніўня 2022 г. № 269

У гімназіі і сярэднія школы для асваення зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі прымаюцца (залічваюцца) асобы, якія атрымалі агульную базавую адукацыю.

Прыём (залічэнне) асобы ў X (на вольныя месцы ў XI) класы гімназіі, профільныя класы сярэдніх школ ажыццяўляецца ў адпаведнасці з кантрольнымі лічбамі прыёму па конкурсу на падставе вынікаў выніковай атэстацыі па вучэбных прадметах, якія выбраны для вывучэння на павышаным узроўні асобамі, якія выказалі жаданне удзельнічаць у конкурсе для асваення зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў, модуляў на павышаным узроўні ў рамках арганізацыі профільнага навучання, і сярэдняга бала выніковай атэстацыі ў год прыёму (залічэння).

У прыёмную камісію прадастаўляюцца:

заява пры прад'яўленні пасведчання аб нараджэнні або дакумента, які пацвярджае асобу,

пасведчанне аб атрыманні агульнай базавай адукацыі;

медыцынская даведка аб стане здароўя;

дакументы, якія пацвярджаюць права на льготы (пры наяўнасці льгот).

Прыём (залічэнне) асобы, якая дасягнула ўзросту чатырнаццаці гадоў і выказала жаданне ўдзельнічаць у конкурсе для асваення зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі ў гімназіі, сярэдняй школе ажыццяўляецца на падставе яе заявы і са згоды аднаго з яе законных прадстаўнікоў.

Ад імя непаўналетняй асобы заява можа быць пададзена яе законным прадстаўніком.

У выпадку падачы дакументаў ад імя непаўналетняга яго законным прадстаўніком у прыёмную камісію гімназіі, сярэдняй школы прад'яўляюцца дакументы, якія пацвярджаюць асобу і статус законнага прадстаўніка і копія дакумента, які пацвярджае асобу непаўналетняга.

Заява ў X клас гімназіі, профільныя класы сярэдняй школы падаюцца ў прыёмную камісію з 12 чэрвеня па 10 жніўня года прыёму (залічэння)

на вольныя месцы ў XI клас - у перыяд з 12 чэрвеня па 17 жніўня года прыёму (залічэння)

У заяве ўказваюцца вучэбныя прадметы (не больш за два), якія выбраны для вывучэння на павышаным узроўні ў рамках арганізацыі профільнага навучання ў гімназіі, сярэдняй школы.

Залічэнне вучняў у гімназію і профільныя класы сярэдніх школ праводзіцца на конкурснай аснове па выніках навучання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

Да конкурса дапускаюцца асобы, у якіх

адзнакі не ніжэйшыя за 7 балаў па профільных вучэбных прадметах (у класы аграрнай накіраванасці - не ніжэйшыя за 6 балаў);

сярэдні бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыі – не ніжэйшы за 7 балаў (у класы аграрнай накіраванасці – не ніжэйшы за 5 балаў);

Па-за конкурсам пры паступленні ў гімназію для асваення зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі залічваюцца:

пераможцы (дыпломы І, ІІ або ІІІ ступені) заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзенай Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе, які завяршаецца ў год прыёму (залічэння).

Пераважнае права пры роўнай колькасці балаў на прыём (залічэнне) у гімназіі для асваення зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі ў парадку пералічэння маюць:

пераможцы (дыпломы I, II або III ступені) рэспубліканскіх конкурсаў работ даследчага характару (канферэнцый) навучэнцаў па вучэбных прадметах, праведзеных Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе, які завяршаецца ў год прыёму (залічэння);

пераможцы (дыпломы I, II або III ступені) трэцяга (абласнога, Мінскага гарадскога) этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзенай Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе, які завяршаецца ў год прыёму (залічэння), па навучальных прадметах;

асобы, якія маюць па выніках выніковай атэстацыі ў год прыёму (залічэння) больш высокі сярэдні бал па вучэбных прадметах, якія выбраны імі для вывучэння на павышаным узроўні ў рамках арганізацыі профільнага навучання;

асобы, якія маюць больш высокі сярэдні бал па выніках выніковай атэстацыі ў год прыёму (залічэння).

Па-за конкурсам пры паступленні ў сярэднія школы для асваення зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі (у рамках профільнага навучання) у парадку пералічэння прымаюцца (залічваюцца):

пераможцы (дыпломы I, II або III ступені) заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзенай Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе, які завяршаецца ў год прыёму (залічэння);

пераможцы (дыпломы I, II або III ступені) рэспубліканскіх конкурсаў работ даследчага характару (канферэнцый) навучэнцаў па вучэбных прадметах, праведзеных Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе, які завяршаецца ў год прыёму (залічэння);

пераможцы (дыпломы I, II або III ступені) трэцяга (абласнога, Мінскага гарадскога) этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзенай Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе, які завяршаецца ў год прыёму (залічэння);

пераможцы (дыпломы I, II або III ступені) другога (раённага, гарадскога) этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзенай Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе, які завяршаецца ў год прыёму (залічэння).

Пераважнае права пры роўнай колькасці балаў на прыём (залічэнне) у сярэднія школы для асваення зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі ў парадку пералічэння маюць:

асобы, якія маюць па выніках выніковай атэстацыі ў год прыёму (залічэння) больш высокі сярэдні бал;

асобы, якія маюць па выніках выніковай атэстацыі ў год прыёму (залічэння) больш высокі сярэдні бал па вучэбных прадметах, модулях, якія выбраны імі для вывучэння на павышаным узроўні ў рамках арганізацыі профільнага навучання.

Залічэнне не пазней за 25 жніўня года прыёму (залічэння)

У трохдзённы тэрмін рашэнне прыёмнай камісіі аб прыёме ва ўстанову адукацыі даводзіцца шляхам размяшчэння афіцыйным сайце і інфармацыйным стэндзе.