/files/01696/img/здание школы.jpgЭксперыментальная дзейнасць - Гарадзечненская сярэдняя школа

Эксперыментальная дзейнасць

   У 2020-2023 навучальных гадах  ва ўстанове адукацыі рэалізаваны эксперыментальны праект “Апрабацыя эксперыментальных інтэграваных вучэбных планаў і вучэбных праграм пры арганізацыі дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання”.

      Мэта эксперыменту - вывучэнне эфектыўнасці модульных вучэбных планаў і вучэбных праграм. Задачы: апрабаваць модульныя вучэбныя планы і вучэбныя праграмы; вызначыць арганізацыйна-кіраўніцкія механізмы іх эфектыўнага ўкаранення ў масавую адукацыйную практыку.

   Укараненне эксперыментальных модульных вучбных планаў і праграм  спрыяла павышэнню якасці адукацыі выпускнікоў; павышэнню задаволенасці ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу якасцю яго арганізацыі і вынікаў; ўсвядомленаму выбару будучай спецыяльнасці вучнямі; размеркаванні выпускнікоў, якія атрымалі агульную базавую адукацыю, па каналах працягу адукацыі ў адпаведнасці з іх адукацыйнымі запытамі і падрыхтоўкай па вучэбных прадметах.

   Ва ўстанове быў распрацаваны  эксперыментальны вучэбны план,  зацвержаны намеснікам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь,  арганізавана вывучэнне на павышаным узроўні вучэбных прадметаў “Беларуская мова”,  “Англійская мова”.  

    У ходзе рэалізацыі эксперыменту вызначаны наступныя станоўчыя аспекты: эксперыментальныя вучэбныя планы і вучэбныя праграмы дазволілі знізіць вучэбную нагрузку на навучэнцаў, так як прадметы, на вывучэнне якіх у тыпавым вучэбным плане адводзіцца 1 гадзіна ў тыдзень на працягу двух гадоў, асвойваюцца на працягу аднаго навучальнага года.  Такі падыход скарачае колькасць адначасова вывучаемых абавязковых прадметаў, дае магчымасць кампактна прадставіць невялікія па аб’ёме вучэбныя курсы. Скарачаецца час падрыхтоўкі дамашняга задання. Пры гэтым навучэнцы могуць сканцэнтраваць свае навучальныя намаганні на паглыбленне профільных прадметаў, эканомячы сілы і час на вывучэнні няпрофільных прадметаў праз інтэграваныя курсы.

     Праца ў рамках эксперыментальнага праекта павысіла якасць адукацыйнага працэсу за кошт індывідуальнага выбару вучэбных прадметаў на павышаным узроўні; павышэння матывацыі вучэбнай дзейнасці вучняў; забеспячэння скарачэння гадзін на прадметы, якія вывучаюцца на базавым узроўні і больш глыбокага пагружэння ў вучэбны матэрыял пры вывучэнні прадметаў на павышаным узроўні; росту прафесійнага ўзроўню педагогаў.