/files/01696/img/здание школы.jpgГісторыя, традыцыі, дасягненні ўстановы - Гарадзечненская сярэдняя школа

Гісторыя, традыцыі, дасягненні ўстановы

З гісторыі  школы

Гарадзечненская  сярэдняя  школа  пачынае сваю гісторыю  з  1861  года. У гэтым годзе   на сучаснай   тэрыторыі   была   арганізавана  воласць  з цэнтрам у в.Гарадзечна, а ў  в. Гарадзілоўка  адкрыта  Земская  чатырохгадовая  школа.

          З 1911   года  школа  пераехала  ў  в.Гарадзечна, дзе заняткі  вяліся  ў наёмных  памяшканнях  да  1920 года.

           У 1920 годзе  адкрыта  польская  пачатковая   школа, якая  праіснавала  да  1939  года. Пасля  вызвалення  Заходняй  Беларусі  ў  в.Гарадзечна  пачала  працаваць  беларуская  пачатковая  школа. У  гады  нямецкай  акупацыі   навучанне  дзяцей  вялося   да  1943 года.  У  гэтым годзе  будынак  школы  быў  спалены  і заняткі  аднавіліся  пасля вызвалення  ў  1944  годзе.

           У  1947  годзе  пасля  рамонту  будынку  былога  валаснога   ўпраўлення  ў в.Гарадзечна  пачала працаваць  сямігадовая  школа.

            У 1968  годзе  быў   пабудаваны   новы  будынак   школы,  і ў  1974  годзе  школа  стала  сярэдняй. У школе працавала 25 настаўнікаў, навучалася 320   вучняў.

 

                          ВУЧНЁЎСКІ  КАЛЕКТЫЎ  УСТАНОВЫ

            У  11 класах  установы  навучаецца  100 вучняў. У  дашкольнай  групе - 22  дзіцяці.

   Мы  вучым  нашых  рабят  працаваць  у  камандзе,  развіваючы  пры  гэтым  асобасныя  якасці. Ва  ўстанове навучаюцца  і выхоўваюцца  дзеці   з  80 сямей. Бацькі нашых  навучэнцаў -  нашыя партнёры  і адзінадумцы.

 

                   ПЕДАГАГІЧНЫ КАЛЕКТЫЎ ВЫСОКАПРАФЕСІЙНЫ

           Складаецца  з 20  чалавек, 6  з  іх  маюць вышэйшую і 12 першую кваліфікацыйныя катэгорыі, 1 - другую кваліфікацыйную катэгорыю, без катэгорыі - 2.  З   01.09.2022  калектыў   установы  папоўніўся маладым спецыялістам.

 

                 ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНАЯ   ДЗЕЙНАСЦЬ

З 2020 года адукацыйны працэс для вучняў 11 класа арганізаваны ў рамках рэспубліканскага эксперыментальнага праекту “Апрабацыя эксперыментальных інтэгрыраваных планаў і вучэбных праграм  пры арганізацыі дапрофільнай падрыхтоўкі  і профільнага навучання” вывучэнне на павышаным узроўні беларускай і англійскай моў. Мэтай якога з’яўляецца вывучэнне эфектыўнасці модульных вучэбных планаў і вучэбных праграм пры арганізцыі дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання.

 

                 ВУЧЭБНЫЯ ДАСЯГНЕННІ

      Сярэдні бал вучняў на працягу апошніх трох год  вар’іруецца ад 7,33 да 7,37. Выпускнікі  ўстановы   канкурэнтназдольныя. Сярэдні працэнт  паступлення  ва  ўстановы  вышэйшай  адукацыі  за  апошнія пяць гадоў  складае  ад  67%  да 87%. 

Ідзе мэтанакіраваная работа па арганізацыі даследчай дзейнасці педагогаў і навучэнцаў. На працягу апошніх пяці гадоў научэнцы ўстановы прынімалі ўдзел ў раённай навукова-практычнай канферэнцыі “Юнацтва. Навука. Культура”. У скарбонцы перамог  два дыпломы першай ступені па вучэбных прадметах “Фізіка”, “Біялогія”; адзін дыплом 2 ступені па вучэбным прадмеце “Матэматыка”; адзін дыплом трэцяй ступені па вучэбным прадмеце “Фізіка”. Вучань 11 класа Аляшкевіч Антон стаў удзельнікам 73-й навукова-практычнай канферэнцыі “Мой першы крок у навуку”. Не адстаюць і дашкольнікі разам з выхавальнікам Чамерка Л.М., прынялі ўдзел у раённай канферэнцыі “Я-даследчык”  з работамі “Сакрэты каралевы-цыбулі” (2017 год); “Чароўныя цукеркі ад Кацярынкі” (2022 год).

 

                   ВЫХАВАЎЧАЕ АСЯРОДДЗЕ

       Выхаваўчае асяроддзе  ўстановы дазваляе эфектыўна развіваць творчыя здольнасці навучэнцаў. Сталі традыцыйнымі святы  “Пасвячэнне  ў  першакласнікі”, творчыя  сустрэчы, сумесныя  турніры  і спаборніцтвы  вучняў  і педагогаў,  сямейныя  святы.

 Ва ўстанове актыўна ажыццяўляюць дзейнасць дзіцячыя і маладзёжныя грамадскія аб’яднанні, колькасць научэнцаў у іх застаецца стабільным і вар’іруецца ад 93% да 100%.

Арганізаваны выпуск школьнай газеты «Gorodechno School News», створана група ў сацыяльнай сетцы «У кантакце», “У Інстаграмм”, тэлеграмм-канале “Мая Альмаматар”.

Ва ўстанове адукацыі створана сістэма дадатковай адукацыі з дапамогай функцыянавання 6 аб’яднанняў па інтарэсах (“Вясёлыя ноткі”, “Вясёлы англійскі”, “Майстэрня радасці”, “Старт”, “Полымя”, ЮІД “Бяспечнае кола”, “Рухомыя гульні”, “Юны даследчык”).

 

             ШКОЛЬНЫ  ПАТРЫЯТЫЧНЫ КЛУБ “ПОЛЫМЯ”

        Удзельнікі клуба - шматразовыя  пераможцы  і прызёры XI міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гадоў у гістарычнай памяці народа”, VI міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Калі гаворыць гісторыя: рэаліі мінулага і цяперашняга”; конкурса творчых літаратурных і краязнаўчых даследчых работ “Святыні Беларусі: пакуты і перамогі”, абласной навукова-практычнай канферэнцыі “Край Гарадзенскі”; конкурса “Лепшая рэклама музея”, “Буклет музея”, “Экспанат для музея”.