/files/01696/img/здание школы.jpgАплата за харчаванне - Гарадзечненская сярэдняя школа

Аплата за харчаванне

Памер платы за харчаванне дзяцей ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі

Устаноўлена, што плата бацькоў (законных прадстаўнікоў) за харчаванне дзяцей, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю, складае 100 працэнтаў ад дзеючых грашовых норм расходаў на харчаванне ў дзень на аднаго выхаванца ў залежнасці ад узросту дзяцей, віду і рэжыму работы дашкольнай установы.

У летні аздараўленчы перыяд ва ўстановах дашкольнай адукацыі павялічваюцца на 10 працэнтаў грашовыя нормы расходаў на харчаванне дзяцей згодна з п. 2.4. Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27.04.2013 № 317.

Вызначана, што памер платы зніжаецца:

на 30 працэнтаў:

для сем'яў, якія маюць двух дзяцей, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні дашкольнай адукацыі.

Для зніжэння платы за харчаванне дзяцей бацькі (законныя прадстаўнікі) прадстаўляюць кіраўніку ўстановы дашкольнай адукацыі:

даведку аб тым, што дзіця з'яўляецца навучэнцам, – для сем'яў, у якіх выхоўваюцца двое дзяцей, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні дашкольнай адукацыі;

даведку аб месцы жыхарства і складзе сям'і.


на 50 працэнтаў:

· для сем'яў, якія маюць трох і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў;

· для сем'яў, якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне наступнага адсялення, у зоне з правам на адсяленне і ў зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем;

· для апекуноў, прыёмных бацькоў, бацькоў-выхавальнікаў дзіцячых сямейнага тыпу, дзіцячых вёсак (гарадкоў).

Для зніжэння платы за харчаванне дзяцей бацькі (законныя прадстаўнікі) прадстаўляюць кіраўніку ўстановы дашкольнай адукацыі:

пасведчанне шматдзетнай сям'і - для сем'яў, у якіх выхоўваюцца трое і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў;
пасведчанне на права прадстаўлення інтарэсаў падапечнага;
даведку аб месцы жыхарства і складзе сям'і.


Памер платы за харчаванне дзяцей

Групы

Памер платы за адзін дзень

10,5 гадзін (100%)

Рознаўзроставая 4 р. 71 кап.

 

Плата за харчаванне не спаганяецца:

з бацькоў (законных прадстаўнікоў) дзяцей-інвалідаў, дзяцей, якія пакутуюць ад анкалагічных захворванняў, хворых на туберкулёз, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні дашкольнай адукацыі;

з членаў сем'яў асоб, пералічаных у падпунктах 12.2 і 12.3 пункта 12 артыкула 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года "Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян", а менавіта:

ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, якія загінулі (памерлі) пры выкананні воінскага або службовага абавязку ў Афганістане або ў іншых дзяржавах, дзе вяліся баявыя дзеянні, а таксама памерлых з прычыны ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, атрыманых у перыяд баявых дзеянняў , акрамя выпадкаў, калі гібель (смерць) наступіла ў выніку супрацьпраўных дзеянняў, з прычыны алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап'янення, членашкодніцтва або самагубства, калі яно не было выклікана хваравітым станам або давядзеннем да самагубства;

ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, якія загінулі пры выкананні абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў), а таксама памерлых у перыяд праходжання ваеннай службы (службы) з прычыны ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, непасрэдна звязаных са спецыфікай нясення ваеннай службы (службы), акрамя выпадкаў, калі гібель (смерць) наступіла ў выніку супрацьпраўных дзеянняў, з прычыны алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап'янення, членашкодніцтва або самагубства , калі яно не было выклікана хваравітым станам або давядзеннем да самагубства.

Пры звароце да кіраўніка ўстановы адукацыі для вызвалення ад платы за харчаванне дзяцей бацькам (законным прадстаўнікам) неабходна прадаставіць наступныя дакументы:

- пасведчанне інваліда - для дзяцей-інвалідаў;

- выпіску з медыцынскіх дакументаў - для дзяцей з анкалагічнымі захворваннямі, хворых на туберкулёз, інфікаваных вірусам імунадэфіцыту чалавека;

- пасведчанне аб праве на льготы або даведку аб праве на льготы - для членаў сем'яў асоб, пералічаных у падпунктах 12.2 і 12.3 пункта 12 артыкула 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года "Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян" .

Рашэнне аб вызваленні ад платы за харчаванне або яе зніжэнні прымаецца на працягу пяці дзён з дня падачы заявы (на падставе загада кіраўніка установы).