ПАЛАЖЭННЕ АБ КОНКУРСЕ ДАСЛЕДЧЫХ РАБОТ НАВУЧЭНЦАЎ ГАРАДЗЕЧНЕНСКАЙ СЯРЭДНЯЙ ШКОЛЫ
|
ЗАЦВЯРДЖАЮ Дырэктар Гарадзечненскай сярэдняй школы _______ С.І.Шушкевіч
|
ПАЛАЖЭННЕ
АБ КОНКУРСЕ ДАСЛЕДЧЫХ РАБОТ НАВУЧЭНЦАЎ ГАРАДЗЕЧНЕНСКАЙ СЯРЭДНЯЙ ШКОЛЫ
- Агульныя палажэнні
Сапраўднае палажэнне вызначае статус, мэты і задачы школьнага конкурса даследчых работ навучэнцаў, парадак яе арганізацыі і правядзення.
Арганізатарам конкурсу з’яўляецца метадычны савет установы адукацыі.
Асноўныя мэты і задачы конкурсу:
- выяўленне і падтрымка найбольш адораных і здольных да правядзення навукова-даследчай работы навучэнцаў;
- павышэнне цікавасці вучняў да вывучаемых прадметаў і развіццё ў навучэнцаў цікавасці да навукова-даследчай дзейнасці;
- стварэнне ўмоў для інтэлектуальнага развіцця падлеткаў, прафесійнага самавызначэння навучэнцаў;
- павышэнне ўзроўню кваліфікацыі педагагічных работнікаў, якія арганізуюць вучэбна-даследчую дзейнасць вучняў.
- Парадак правядзення конкурсу
Канферэнцыя праводзіцца па наступных вучэбных прадметах:
- «Матэматыка»,
- «Інфарматыка»,
- «Фізіка»,
- «Астраномія»,
- «Біялогія»,
- «Хімія»,
- «Геаграфія»,
- «Руская мова»,
- Беларуская літаратура»,
- «Беларуская мова»,
- «Беларуская літаратура»,
- «Замежная мова» (англійская, нямецкая мовы),
- «Гісторыя»,
- «Грамадазнаўства».
Удзел у школьным конкурсе прадугледжвае выступленне навучэнцаў з дакладамі, паведамленнямі, справаздачамі аб эксперыменце (да 7 хвілін) згодна з узроставай катэгорыяй вучняў. Абарона работ суправаджаецца аўдыё-відэа матэрыяламі.
- Кіраўніцтва конкурсам
Агульнае кіраўніцтва конкурсам даследчых работ навучэнцаў ажыццяўляе аргкамітэт. Працуе журы.
- Патрабаванні да зместу работ
На школьны конкурс прымаюцца даследчыя і творчыя работы, выкананыя індывідуальна (аўтарам) і ў групе (аўтарамі) самастойна.
Работы павінны адрознівацца даследчым характарам, навізной і актуальнасцю, тэарэтычнай і практычнай значнасцю.
Работа павінна быць пабудавана па пэўнай структуры. Асноўнымі элементамі структуры ў парадку іх прытрымлівання з’яўляюцца: тытульны ліст, змест, уводзіны, асноўная частка, заключэнне, бібліяграфічны спіс, дадаткі.
Спасылкі на літаратуру паказваюцца нумарамі ў квадратных дужках. Паказваецца парадкавы нумар крыніцы ў спісе літаратуры.
Графічныя аб'екты і табліцы размяшчаюцца ў тэксце адвольным чынам, але з кантэкстнай прывязкай да тэксту.
Ва ўводзінах коратка абгрунтоўваецца актуальнасць абранай тэмы, мэта і задачы даследавання, фармулюецца аб’ект і прадмет даследавання, указваецца метад (метады) даследавання, даецца характарыстыка працы як тэарэтычнай або практычнай, прыводзіцца кароткі агляд літаратуры па дадзенай тэме, а таксама выкладаецца навізна, значнасць і (або) прыкладная каштоўнасць атрыманых вынікаў.
Заключэнне павінна ўтрымліваць асноўныя высновы, да якіх аўтар (аўтары) прыйшлі ў выніку працы. Пры гэтым адзначаецца самастойнасць, навізна, тэарэтычная і (або) практычнае значэнне вынікаў.
У канцы працы прыводзіцца спіс выкарыстанай літаратуры (бібліяграфічны спіс) і інфармацыйных рэсурсаў Інтэрнэту.
У дадатку змяшчаюцца або дапаможныя дадатковыя матэрыялы (дадатковыя табліцы, графікі, малюнкі і г. д.).
Камп’ютарныя праграмы павінны суправаджацца апісаннем задачы, выкладаннем алгарытму рашэння задачы, апісаннем ўваходных і выходных дадзеных, раздрукоўкай атрыманых вынікаў і іх аналізам, апісаннем характарыстык вылічальнай тэхнікі, на якой вырашалася задача. Выкананы праграмны модуль, запісаны на знешні носьбіт, прыкладаецца да працы.
- Крытэрыі ацэньвання працы
- Актуальнасць тэмы.
- Навізна і арыгінальнасць выкладанага матэрыялу.
- Навуковае і практычнае значэнне работы.
- Даследчы характар (пастаноўка праблемы, наяўнасць мэтаў і задач, адпаведных ім аналізу і высноў).
- Кампетэнтнасць дакладчыка (адказы на пытанні). Якасць падрыхтоўкі і выкладу дакладу.
- Самастойнасць выканання работы. Наяўнасць аўтарскай пазіцыі.
- Паслядоўнасць і дакладнасць выкладу аргументаў.
- Культура афармлення работы.
- Падвядзенне вынікаў конкурсу
Для падвядзення вынікаў аргкамітэтам ствараецца журы, колькасны склад якога ў разліку на адну секцыю не перавышае 3 чалавек. Журы ўзначальвае старшыня.
Журы:
- заслухоўвае і ацэньвае прадстаўленыя на школьны конкурс работы навучэнцаў;
- вызначаюць пераможцаў конкурсу;
- інфармуюць удзельнікаў аб выніках.
Пераможцамі конкурсу лічацца вучні, працы якіх ўдастоены дыпломаў I, II і III ступені і рэкамендуюцца да дакладу на раённы конкурс даследчых работ вучняў.
Па выніках конкурсу выдаецца зборнік тэзісаў лепшых работ.
|