Рэкамендацыі бацькам па харчаванні дзяцей дашкольнага ўзросту
Правільнае харчаванне дашкольніка цалкам залежыць ад бацькоў!
Перш за ўсё, неабходна ведаць і памятаць, што харчаванне дзіцяці дашкольнага ўзросту павінна прыкметна адрознівацца ад рацыёну бацькоў.
Непажаданая тэрмічная апрацоўка прадуктаў шляхам смажання, лепш рыхтаваць стравы на пару або запякаць.
Штодзённае меню дашкольніка не павінна ўтрымліваць стравы, падобныя па сваім складзе. Напрыклад, калі на сняданак прапануецца каша, то на вячэру лепш даць агароднінную страву.
Калі Ваша дзіця наведвае ўстанову дашкольнай адукацыі, дзе атрымлівае чатыры (пяць) разы на дзень неабходнае па ўзросце харчаванне, то хатні рацыён павінен дапаўняць, а не замяняць рацыён дзіцячага сада. З гэтай мэтай бацькі, азнаёміўшыся з меню, дома павінны даць дзіцяці менавіта тыя прадукты і стравы, якія ён недаатрымаў днём.
Сняданак да дзіцячага садка лепш выключыць, інакш дзіця будзе дрэнна снедаць у групе. У выхадныя і святочныя дні лепш прытрымлівацца меню дзіцячага сада.
Прыкладнае меню выхаднога дня